История населенного пункта

“Вёска раскажа пра сябе”

 

Уводзіны:

Кожны чалавек любіць свой родны куточак. З самых малых годоў нас вучаць любіць яго і паважаць. Але поймеш, як ты яго любіш толькі тады, калі станеш дарослым. Адчуеш, як табе не хапае паветра, прасторы, людзей, з якімі ты рос, размовы на  сваім адзіным і непаўторным дыялекце. А ён у нас, у кожнай вёсцы розны. Сумясь: беларускага, рускага, украінскага, польскага. Жыхары ў нашай вёсцы прыветлівыя і гасцінныя. Ну, як не сумаваць па родных мясцінах, дзе б ты не быў, заўсёды вернешся да роднага дому.

Століншчына – адзін з самых цудоўных мясцін беларускага Палесся. А наша вёска знаходіцца ў такім месцы, што гэта трэба толькі ўбачыць, сваімі вачыма і адчуць яго энэргетыку. Прырода, якая заварожвае і ўдыхаеш поўнай грудззю - гэты не забыўны пах, і адчуваеш супакойванне сваёй душы. Назва нашай вескі незвычайная, якая не мянялася ва ўгоду рознай улады. З першых успамінаў -1392 года- ВЕЛЯМІЧЫ.

 

Раскопкі ў нашых мясцінах.

Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што Велямічы былі заселяны ў другім ст. да нашай эры. У канцы 14 ст. у граматах успамінаюцца Белавуша, Атвержычы, Альпень, Велямічы, Мачуль, Альшаны, Малешаў, Рубель (Любра). У вышэй упамянутых многа пішацца аб “польскасці і каталіцкасці”, у той час,усе граматы 1470 – 1554 гг., нават надрукаваныя ў Варшаве і Кракаве, толькі на рускай мове, царква толькі праваслаўная.

У чатырох кіламетрах да ўсходу ад вёскі ва ўрочышчы Турское выяўлены магільнік Велямічы 1. Усяго выяўлена 136 ямных пахаванняў. 125 пахаванняў адносіцца да зарубінецкай культуры а 11 – да 3 – 4 ст.. У чатырох з іх выяўленны знаходкі чэрняхоўскай культуры: цуглы (дэталь вупражы), ганчарная мегарская чаша, фрагмент ганчарскага сасуда, абломкі састаўнога касцянога грэбня.

Аднак, негледзячы на такія знаходкі, усе 11 пахаванняў звычайныя зарубінецкія, праўда, ужо адносяцца да позняга этапу, так як ўсё гэта даказвае, што яны існавалі да нашай эры. У гэты час плямёны,  якія жылія на Палессі, малі сувязі і кантакты з плямянамі чарняхоўскай культуры. Звязваць жа гэтыя пахаванні з чарняхоўскай культурай не дазваляе наступнае. Для чарняхоўскай культуры ў асноўным характэрны абрады трупапалажэння, выпадкі спальвання рэдкія. А ва ўсіх 11 пахаваннях кальцэніраваныя косці перамешаныя з попелам і вуглем, што ўласціва да пахавальнага абраду плямён зарубінецкай культуры.

На магільніку Велямічы 1 пахаванні праходзілі ў круглых і падоўжаных ямах. Усяго на магільніку знойдзена: 182 ляпных сасуды, з іх 94 гаршкі, 56 місак, 32 невялікіх сасудзіка, 23 кубкі, 9 стопак, 20 вялікіх шпілек, бранзалет, 7 падвесак, 10 пярсцёнкаў, 6 спіралек, пронізь, 8 шкляных бусін, абломак шкляной пасудзіны, 2 нажы, прасліце, фрагмент каменнай зернецерткі, жалезнае кап’ё. Аналіз матэрыялаў магільніка, сведчыць аб тым, што зарубінецкая культура на Палессі не знікла ў першым стагоддзі нашай эры, а прадожыла існаваць і ў чарняхоўскі час.

Магільнік Велямічы 2. Памятнік размяшчаецца ва ўрочышчы Пугачэнец, у паўтара кіламетрах на захад ад магільніка Велямічы 1. Ён займае невялікую пяшчаную узвышанасць, якая доўгі час аралася. Акрамя таго, на гэтай тэрыторыі ў розны перыяд будаваліся шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Магільнік мясцовымі жыхарамі быў адкрыты яшчэ ў даваенны час, выяўленныя пахаванні былі разбураны. Выяўленна: 35 пахаванняў з спальваннем, - 28 пахаванняў былі ямнымі, адно - урнавае. У пахаваннях знойдзена 69 ляпных сасудаў, з іх 26 гаршкоў, 22 міскі, 21 малы сасудзік, 20 сярэднелатынскіх фібул, 7 вялікіх бронзавых шпілек, падковаабразная фібула, 5 падвесак, 4 пярсцёнкі, 5 спіралек, бусіна, нож, брусок і іншыя рэчы.

У 0,5 км. ад магільніка размяшчаецца паселішча. Там выяўлена тры паўзямляныя жылыя пабудовы, і вялікая колькасць гаспадарчых ям. Знойдзена многа рэчаў зарубінецкай культуры, у тым ліку і пазнейшага этапу, матэрыялы гэтыя не апублікаваны.

                 Некаторыя рэчы знойдзеныя на магільніках Велямічы 1, Велямічы 2.

 

Першы ўспамін аб нашай вёсцы.

У цэнтральнай бібліятэцы горада Мінска ў кнізе «Ревизия пущ и переходов звериных Великого княжества Литовского» аўтар Война ст. 327 запісана, што князь Свідрыгайла Альгердавіч у пачатку 15 ст. падараваў дзве зямлі “Забалоцье” у Велямічах Федзке Вайніловічу. Першы ўспамін 03.09.1392 г.

Кніга выдадзена ў 1867 годзе, а рэвізія праводзілася ў 1559 годзе. Змест дакументу наступны: «Мы волей божьею, посоветовавшись, даю слуге Федьке Вайниловичу село Новое и Заболотье в Городецком повете, а также землю в деревне Велемичи и землю Рудница со всем, что там имеется (с лесами, сеножацьями и т. д.).

Захавалася грамата каралевы Боны (італьянка, замужам за Сігізмундам), якая засведчыла, тое што, князь Федар Іванавіч Яраславіч падараваў нейкаму Лявону Ранцэвічу дзве зямлі ў вёсцы Велямічы: Рудніцу і Ерамеяўскую. У газетным матэрыле была заметка (дапаўненне) да гістарычнай спраўкі. За выратаванне жыцця пры нападзе тура на князя ў час палявання, князь Фёдар Іванавіч Яраславіч падарыў зямлю Лявону Ранцэвічу (1522 г.).

Чаму назва ВЕЛЯМІЧЫ?

Існуе некалькі легенд аб назве вёскі:

Легенда першая:

Назва вытворнае ад імяні Велям. Да таго, як землі перайшлі ў рукі князёў, яна належала яўрэю Веляму. Адсюль і пайшла назва Велямічы. Непадалёку ад Веляміч знаходзіцца яўрэйскія могілкі, якое ліквідавана.

Легенда другая:

Другая легенда аб паходжанні назвы вёскі, звязана з прыроднымі з’явамі. Знаходзячыся ў пойме рэк Гарынь і Льва, ваколіца сяла ў час павадку залівалася вадой. І калі дажджлівы год, то непаспявала сыйці талая вада, як пачынаецца павадак, які мог цягнуца ўсё лета. Усе гаварылі, што “вельмі мочыць” зямлю. Адсюль і пайшла назва Велямічы.

Легенда трэцяя:

Яна, таксама мае дачыненне да прыродных з’яў. Калісьці князь з Давыд – Гарадка стаяў каля варот свайго горада і глядзеў як народ збіраецца ў горад на кірмаш. І ён убачыў незнаёмых людзей і спытаў іх:

  • Вы адкуль ідзяце людзі? – і яму адказалі.
  • Адтуль дзе “Вельмі мыча”.

У час павадкаў каля вёскі былі вельмі вялікае багно, балоты. І свойская жывёла вельмі мучалася ад гэтых павадкаў. Адкуль пайшло “вельмі мыча – Велямічы”

Станаўленне самой вёскі.

Цяжка выявіць, з якога часу вёска перайшла ў маёмасць князёў Радзівілаў. Захаваўся спіс жыхароў Веляміч памесце Радзівілаў, якія прад’явілі скаргу да арандатара маёнтка Д. – Гарадок палкоўніку Чудаўскаму (1846 год), дзе гаворыцца:

Паўла Спірыдонаў Мамайка паказваў, што служыўшы цівуном у палкоўніка Чудаўскага 7 гадоў, акрамя 3 рублёў , не атрымаў болей нічога, хаця яму назначана па 9 рублёў у год, за што патрэбна яму 60 рублёў.

Яму ж за з гады бытнасці пры фабрыцы і пры сплаве драўніны – 60 рублёў. Прычытаецца жонцы яго, Аксініі, быўшы служанкай у фальварку Высокае 4 гады, у выніку - 24 рублі.

Асаблівыя скаргі: сялянка в. Велямічы Вульяна Шабунькава аб’явіла, што ад пабоеў і непамерных работ пры вырабе смалы страціла дзіця, там жа на смаляным заводзе ва ўрочышчы Мужынах.

Ёсць ксеракопіі, дзе можна распазнаць скаргі за 3 каней, за 2 пары валоў, за 2 каровы.

За 1858 год ёсць ведамасць аб выплаце подацей, адрабляць паншчыну, дзе паказана:

  1. Паўла Мамайка; у сям’і налічвалася 4 мужчыны і 4 жанчыны. Да спагнання назначана 53 рублі 4 капейкі, у тым ліку недастачы 42 рублі 72 капейкі, падушнай подаці (з 4 мужчын) 7 рублёў 80 капеек;чынша 2 рублі 29 капеек, на ўтрыманне ўрача 22 капейкі.

Выкупны акт ад 1868 года; пазнаём, што Веляміцкая сельская абшчына ўваходзіла ў маёнтак Высокае, памесце князя Льва Людвігавіча Радзівіла Мінскай губерніі, Мозырскага павету, Хорскай воласці.

Лічылася 47 двароў, у тым ліку: сялян маўшых 45 палявых надзелаў, і агароднікаў 2, мужчынскага полу 176, у тым ліку сялян 176, батракоў і дваровых не лічылася.

Сярод захаваных дакументаў ёсць такі, які падцвярджаюць, нездавальняючы стан царкоўна прыхацкой школы і недобрасумленныя адносіны настаўнікаў да сваіх абавязкаў.У школе лічылася 22 вучня мужчынскага полу.

1886 годзе сяло было ўладарнае пры рацэ Моства, двароў 47, жыхароў 530, царква праваслаўная. Асноўныя заняткі жыхароў – земляробства, жывёлагадоўля, рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва грыбоў, ягад. Для  земляробства асноўнымі прыладамі працы былі плуг, драўляная барана, каса, серп, цэпы, якімі малацілі зернавыя культуры.

Гандлёвыя сувязі вяліся з Давыд – Гарадком. Там набывалі вырабы з жалеза, прадавалі жывёлу, прадукты харчавання і драўніну.

У прыстольнае свята “Ілья” прыязжалі з другіх сёл жыхары, духавенства. “Ілья” святкуецца і ўцяперашні час. Вось ужо на працягу некалькіх стагоддзяў стаіць Свята – Ільінская царква. З царкоўных даведнікаў Мінскай епархіі ёсць архіўнае пацверджанне, што ў 19 стагоддзі ў в. Велямічы храм быў праваслаўна - прыхацкім і называўся Ільінскім. Канструкцыя Храма мае форму крыжа з трама купаламі, драўляныя сцены і дашчатую кроўлю, з адным уваходам і двух’яруснымі вокнамі, драўлянай падлогай і столяй. Плошча Храма 25 кв. сажняў (65 кв.м.).

Іканастас зроблены з дошкі і мае 32 абразы, якія размешчаны ў 4 ярусы.

Каля Храму размешчана званіца. У якой раней было 4 званы. Адзін – 1 пуд, 2-й – 3 пуды, 3-й – 6 пудоў, 4-й – 10 пудоў, на жаль не ўсе званы захавалія. Па лягендзе некалькі званоў знялі, каб іх, не знішчылі немцы, іх патапілі ў нашым возеры. У Храме састаялі настаяцель і псаломшчык. Адным з настаяцелей быў Іан Кажаноўскі, які скончыў МіДСМ. У 1875 годзе пачаў сваё служэнне і быў узнагароджаны набедранікам. Пры Храме была ўваскрэсная школа і дом міласэрднасці. У 1881 годзе да нашай царквы былі дабудаваны два крыла. Ільінская праваслаўная царква з’яўляецца помнікам архітэктуры 19 стагоддзя ў стылі барока.

 

 У старой сялянскай хаце замест мэблі ўздоўж сцяны стаялі доўгія і шырокія лавы “канапа”. У чырвоным вуглу – стол, абразы. Ложак, часцей каля пячы нары, на якіх спала ўся сям’я у рад . Зараз зусім зніклі  ўсе прадметы старога абыходу і быта.У прыгатаванні ежы маецца разнастайнасць і адрознянні ад старой кухні. Традыцыйную беларускую бульбу гатуюць па- рознаму. Людзі сталага ўзросту вельмі любяць звараную бульбу ў лупайках, так сама аблупляную ад лупення, запечаны ў пячы. Таксама старыя людзі любяць “патапцы” – у міску наліваюць малако і крышаць туды хлеб маленькімі кавалкамі. Многія таксама запякаюць гарбузу ў пячы. На поўдні сяла размешчана возера Селішча (Вагань). Возера вельмі разлівістае, глыбіня розная. Таму раней, кожны год танула вельмі многа людзей. У 1900 годзе адбыўся хрэсны ход вакол возера; возера асвяцілі. С тых пор заходняя частка возера завецца “Сіяці”. Аб’ядноўвае возера з ракой Львой, Баравая Яцель. Баравая Яцель – гэта самастойны рукаў, адзеляны ад ракі Льва у 6 кіламетрах ад сяла, цячэ на поўнач, упадае з поўдня у возера Селішча. Ёсць і яшчэ дзве Яцелі. Другая Яцель выцякае ў 500 метрах ад возера і ўпадае у возера з заходняй яго часцы. Месца, дзе Яцелі расходзяцца, жыхары называюць “Расохі”. Трэця Яцель выцякае з возера ў 100- 150 метрах ад Баравой Яцелі, упадае ў раку Льву. Другая і трэцяя Яцелі ў сухое лета амаль перасыхаюць, а Баравая Яцель не перасыхае, але вельмі мялее, лодкі амаль да “Расох” цянуць волакам, а далей ідуць на вёслах, паслядоўна пераходзяць на матор. Ёсць версія па ўзнікненню Яцелей. У даўнія часы жыхары пракапалі шырокія канавы, для таго каб на лодках уцякаць ад ворагаў у лясы. Русла гэтых Яцелей амаль прамыя. Раней ад самога возера Селішча і на поўдзень рос альховы лес. У канцы 50 –х гадоў гэты лес 3- х кіламетровай паласой выкарчавалі. Дзе быў лес – стала паша. За возерам жыхары пабудавалі хлявы і трымаюць там ў летні час дамашнюю жывёлу. На “Зазер’і” прастор для кур, качак і гусей.

Перыяд пасля 1930 года.

Да ўзнікнення калгаса сялянне займаліся ўласнай гаспадаркай. У гады панскай Польшы ў 1930 –х гадах была праведзена так называемая “камісацыя” – разсяленне сялян па хутарах.

Утварэнне сельскагаспадарчай установы.

У 1940 годзе жыхарамі в. Велямічы Д. – Гарадокскага раёна , Пінскай вобласці была арганізавана сельска гаспадарчая арцель “Радзіма” месца знаходжанням праўлення ў в. Велямічы і так называлася да 22.06.1941 года - гэта да пачатку вайны. З чэрвеня 1941 года с/г арцель “Радзіма”у сувязі з акупацыяй фашыстамі, сваю работу супыніла. У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка – фашысцкія захопнікі спальвалі спачатку хутары, затым пачалі паліць ускраіны сяла. Амаль усе вёска была спалена.

2 кастрычніка 1948 года, агульным сходам  жыхароў вёскі Велямічы пратаколам №1 ад 02.10.1948 года была зноў арганізавана сельскагаспадарчая арцель “За Радзіму” Давыд  -Гарадоцкага раёна, Пінскай вобласці, Веляміцкага сельскага павета в. Велямічы. Старшыня арцелі – Гушча Сямён Пракофавіч.

У 1954 годзе Указам прызідыума Вярхоўнага Савету СССР аб скасаванні вобласці, Пінская вобласці  пераўтварылася  ў Брэсцкую вобласць. Такім чынам калгас “За Радзіму” Д.- Гарадоцкага раёна ўвашоў у склад Брэсцкай вобласці. У 1961 годзе ў сувязі з скасаваннем раёнаў, Д. – Гарадоцкі раён пераўтварыўся ў Столінскі раён;Такім чынам калгас “За Радзіму” ўвашоў у склад Столінскага раёна, Брэсцкай вобласці,Веляміцкага сельскага павету,  в. Велямічы.

Калгас “За Радзіму” займаўся раслінаводствам сельскагаспадарчых культур і жывёлагадоўляй. У 1998 годзе калгас “За Радзіму” быў пераўтвораны ў СПК “Веляміцкі” і таксама займаўся вырошчваннем с/ гаспадарчых культур і развядзеннем жывёл. Але ўжо ў 2015 годзе ператвораны ў КСУП “Велямічы”. На жаль у сакавіку 2017 года КСУП “Велямічы” увайшоў у склад ААА “Палесская ніва” Рамельскага сельскага павета. І на цяперашні час гэта ужо вытворчы участак №3.

Былі працаўнікі ў нашым калгасе, якія атрымалі ўзнагароды за сваю працу на карысць Радзіме (СССР).

Узнікненне Веляміцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Сельскі павет пачаў сваю работу з 1939 года. Першы старшыня савета – Міхаіл Андрэявіч Ляшкевіч. У чэрвіні 1941 года супыніў сваё дзеянне ў выніку акупацыі нямецка – фашысцкіх захопнікаў. Абнавіў сваё дзеянне ў чэрвіні 1944 года.

У 1945 годзе старшынёй павету быў назначаны Андрэйчук, сакратар Карчэўскі Міхаіл Сямёнавіч.

З 1948 года на пасадзе старшыні павету быў назначаны Ліпскі Адам Францавіч, намеснік старшыні Раўкач Матвей Аляксандравіч, сакратар Ляшкевіч Рыгор Уладзіміравіч.

Веляміцкі сельскі павет размяшчаецца ў 40 км.  на усход  ад райённага цэнтру – горада Століна. Тэрыторыя сельскага павету складае 97.410.100 кв.м., у тым ліку пад пасевамі 1449 га., пад лесам 1472 га., пад выпасам 1449 га., пад тарфянікам 353 га., пад адкрытымі вадаёмамі 120 га., па збудаваннямі 79 га..

У састаў Веляміцкага сельскаго павету уваходзяць такія вёскі: Велямічы, Альпень, Турское, Старына. Вось некаторыя кароткія звесткі аб іх.

Велямічы.

Вёска, цэнтр Веляміцкага сельскага павету, на цяперашні час мае статут аграгарадка з 2008 года. Вёска вядома з 16 стагоддзя, як уласнае сяло, уваходзіла у склад Вялікага княства Літоўскага (з сярадзіны 16 ст. нанесяна на яго карту), 1569г. у складзе Рэчы Паспалітай, належала Ранцэвічам, Ляшкевічам і іншым. З 1724 года адбудавана Ільінская праваслаўная царква. Пасля 2 –га падзелу Рэчы Паспаліты (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска Хорскай воласці, Мазырскага раёна, Мінскай губерніі, У сярэдзіне 19 ст. належала Радзівілам, уваходзіла у склад іхняга маёнтка Давыд – Гарадка. У 1886 годзе у вёсцы налічвалася 95 двароў, 530 жыхароў, працавала Ільінская праваслаўная царква. Па перапісу  1897 года 161 двор, 1234 жыхары, царкоўна- прыхацкая школа, карчма, хлеба –запасны магазін. З 1921 па 1939 гады у складзе Польшчы. На 30.09.1921 год 240 двароў, 1557 жыхароў. У 1939 годзе 288 двароў, 2504 жыхары, з 1940 года працавала паравы млын і няпоўная сярэдняя школа, сяльпо, магазін. З 12.10.1940г. цэнтр сельскага павету. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны 419 двароў, 1676 жыхароў. У 1943 годзе немцамі вёска была разграбавана і спаляна амаль уся вёска, загінула 16 чалавек. У 1970 годзе было 556 двароў, 2037 жыхароў.

На цяперашні час у нашым аграгарадку ёсць: Веляміцкая сельская амбулаторыя, 3 магазіны, 2 камерцыйныя магазіны, кафэ – сталовая “Журавінка”, дом быта, аддзел сувязі,аддзяленне Беларусбанка, Веляміцкі дом культуры, бібліятэка, Веляміцкая сярэдняя школа, спартыўная школа, дзіцячы садок – яслі №1, №2. На тэрыторыі вёскі размяшчаецца гістарычны помнік драўлянай архітактуры –Ільінская праваслаўня царква – 1881 года пабудавання, царква на працягу усяго часу свайго існавання ні разу не была зачынена, не ў ВАВ, не ў савецкі часы. Ёсць памятнік землякам загінуўшых у час ВАВ “Нішто не забыта, ніхто не забыты”.

Цяперашнее жыццё аграгарадка.

Мы ўсе ўжо жывём у 21 стагодзі і наша вёска Велямічы мае статут аграгарадка з 2008 года. Наша вёска абнавілася і стала прыгажэйшай – гэта асфальтаваныя дарогі, добраупарадкованы тэрыторыя каля адміністратыўных будынкаў. Абноўлены Веляміцкі дом культуры, які быў у першыню адкрыты у 1955 годзе і пераехаў у новы будынак у 1988 годзе. Бібліятэка , у першыню адкрыла свае дзверы ў 1947 годзе. Сярэдняя школа ў якой навучаецца 247 вучня, спартыўная школа ў якой займаеца 40 дзяцей, 2 дзіцячых садка, ФАП, аддзяленне сувязі, 3 магазіна, 2 камерцыйныя магазіны, кафэ – сталовая “Журавінка”. Веляміцкі сельскі выканаўчы камітэт, Ільінская праваслаўная царква, Дом малітвы “Веры Евангіліеўскай”.

Ёсць таксама ў нашай вёсцы і знакамітыя землякі.

  1. Прахорык Валянціна Рыгораўна. Заслужаны настаўнік БССР (1965).
  2. Ралоў Іван Мікалаевіч, генерал- маёр, выкладчык ваеннага вучылішча ў гораде Алматы (Казахстан).
  3. Вабішчэвіч Пётр Нікалаевіч, доктар фізіка –матэматычных навук (1992, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М.В. Ламаносава).
  4. Кананчук Мікалай Паўлавіч, кандыдат тэхнічных навук.
  5. Мароз Рыгор Макаравіч, кандыдат эканамічных навук.
  6. Рэкеш Андрэй Мікалаевіч, кандыдат біялагічных навук.
  7. Слуцкі Сідар Сямёнавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя П.В. Сухога.
  8. Жлоба Сафроній Паўлавіч, старэйшы выкладчык кафедры гісторыі славянскіх народаў гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага унівесітэта. Аўтар звыш 70 навуковых і навукова – папулярных работ, вучэбнага дапаможніка “Палявая этнаграфія” (Брэст, 2001), манаграфіі “Народная педагогіка Палессе (па матэрыялах этнаграфічных даследаванняў)”.
  9. Кузьміч РасціслаўРыгоравіч доктар ветэрынарных навук. Старэйшы выкладчык у Віцебскай ветэрэнарнай акадэміі.
  10. Ляшкевіч Алена Аркадзьеўна журналіст, пісменніца. Выпусціла зборнік вершаў “Я нясу табе рамонкі…”

Усё ёсць у нашай вёсцы,ёсць гісторыя, сённяшні дзень. І толькі наша любоў дапаможа вёсцы стаць яшчэ болей прыгажэйшай. А каб гэта – ніколі не згубіць патрэбна беражліва захоўваць сваю спадчыну. Бо без гісторыі няма будучыні. Сардэчна запрашаем да нас у госці

Фота матэрыял нашай вёскі:

 

Веляміцкая сярэдняя школа.

Веляміцкая спартыўная школа. (Былы будынак сельскага клуба). І магазін “Новый век”.

                

      Веляміцкі Дом культуры      

                     

Веляміцкая сельская бібліятэка.

Веляміцкі сельскі Савет.

           Аддзяленне сувязі. 

                 

                            Дом быта.

                

            Веляміцкі базар.

                                          

 Будынак былога праўлення

КСУП “Велямічы”.

                       

Кафэ “Журавінка” і магазін №24.

                                        

Магазін №23.

                     

Камерцыйны магазін “Прадуктовы рай”.

                    

Памятныя знакі.

                       Веляміцкі дзіцячы сад №1.  

                               

Веляміцкі дзіцячы сад №2.

                   

         Веляміцкі ФАП.     

                                            

Аддзяленне беларусбанка.

      

Помнік воінам загінуўшым у час ВАВ   

                          

Ільінская праваслаўная царква.

Літаратура:

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галл. рэд. і інш.). – Мінск: БелЭн, 2007. – 608 с.: іл. – С. – 569 – 570.
  2. Кулагін, А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. Давед. / А.М. Кулагін. Маст. З.Э. Герасімовіч, У.П. Светахоўскі. – Мн.: БелЭн, 2007. – 656 с.: іл. – С. – 74.
  3. Беларуская энцыклапедыя: у 18 – т. Т. 4: Варанецкі – Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1997. – 480 с.: іл. – С. – 70.
  4. Памяць: Гіст. – дакум. Хроніка Столінскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – 640 с.: іл. – С. – 39 – 40, 602, 606, 620,621.
  5. Рэгіёны Беларусі: Энцыклапедыя. В 7 т. Т. 1, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Т.В. Белова ( гл. рэд. і інш.). – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. – 2009. – 520 с.: іл. – С. – 227.
  6. У нашай вёскі ёсць свая гісторыя / гісторыя вёскі Велямічы, 2010г.