Выпуск насценных газет, прысвечаных творчасці Я.Купалы і Я.Коласа

20.04.2017

Выпуск насценных газет, прысвечаных творчасці Я.Купалы і Я.Коласа

Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Янка Купала і Якуб Колас – сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай літаратуры і культуры.

З 10 па 15 красавіка  2017 года ў Веляміцкай сярэдняй школе прайшоў тыдзень пад назвай “Песняры зямлі беларускай”. Вучні з задавальненнем рыхтавалі насценныя газеты і плакаты, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры. У сваіх працах яны выкарыстоўвалі біяграфічныя звесткі, вершы і цытаты з твораў вялікіх песняроў. Кожны вучань, настаўнік і госць школы мог бліжэй пазнаёміцца з выдатнымі майстамі слова.