З 10 па 15 верасня ў школе прайшоў Тыдзень да Сусветнага Дня прадухілення суіцыду

17.09.2018
Класныя кіраўнікі правялі ў класах заняткі па вырашэнні канфліктных сітуацый, па пазітыўнаму погляду на рэчаіснасць, аб важнасці сяброўскай падтрымкі. Педагог-псіхолаг Ляшкевіч Наталля Міхайлаўна правяла агульнашкольную акцыю “Жыць здорава!” Для прагляду і абмеркавання вучням быў прапанаваны відэаролік “Жыццё – галоўная каштоўнасць чалавека” . Закончылася мерапрыемства дыскатэкай.