28 верасня ў школе прайшло свята першакласнікаў “30 дзён у школе”

28.09.2018

Падчас сявточнай праграмы, падрыхтаванай і праведзенай настаўніцай 1 класа Майсюк А.К. і выхавацелем групы падоўжанага дня Шабунька Н.І., першакласнікі прадэмастравалі бацькам і гасцям свята ўсе ўменні і навыкі, якія яны засвоілі за гэты месяц навучання ў школе.

     Весела, задорна, упэўнена самыя малодшыя школьнікі спявалі песні, расказвалі вершы, удзельнічалі ў сцэнках на тэмы школьнага жыцця. Нават Бабы Ёшкі, якія хацелі сапсаваць свята, вымушаны былі прызнаць, што цяпер гэтых дзяцей можна называць сапраўднымі школьнікамі.

     Віншуем першакласнікаў з гэтай падзеяй у іх школьным жыцці!